Як прыпынiць?
Яны, як асакою, коляць вока.
Прыняць бывае вельмі цяжка — драма,
Да долу цягнуць, не ўзляцець высока.
А пляма з пакалення ў пакаленне
Расце і ўсё гусцее, і цямнее.
Не прыпыніць, не выйсці з сутарэння,
Бяда ўпаўзае ў хату хітрым змеем.
Не прыпыніць ні словам бранным, злобай,
Наадварот, даюць бядзе падмогу.
Яны, як сокі, каб цвіла хвароба,
Каб рос цяжар і бунтаваў дарогу.
Расце пакуль не прыме з роду хтосьці
Адказнасць за грахі былыя продкаў.
Пакорліва, без скаргаў і без злосці
Праложыць праз балота кладку роду.
Не выкасае з радаводу імя,
Не папытаецца схаваць пяскамі.
Бо пляму цяжка утаіць пад грымам,
Яна ізноў праявіцца з гадамі.
Не папікне за слабасць духу родных,
А адшукае светлае зярнятка,
Якое плача ад вятроў халодных,
Трасе яго пакутаў ліхаманка.
Свидетельство о публикации №126101403008