Нашто ты iх пiшаш, сынок...
Учора маме споўнілася б 103 гады...
"Нашто ты іх пішаш, сынок?"
Ах, мама, ты ведала добра,
Што сын твой ад слёзак прамок
І што не мастацкі то вобраз.
Адна толькі ў свеце была,
Якая мяне шкадавала,
Калі я сядзеў ля стала,
Глядзеў, што душа напісала.
Адна толькі ў свеце мяне
Ты так дасканала любіла,
Калі ў маім чорным акне
Вячэрняя зорка свяціла.
Адна толькі ў свеце магла
Мяне зразумець ты дашчэнту,
Калі я ўставаў з-за стала
Нібыта глынуўшы абсенту.
"Нашто ты іх пішаш, сынок?"
Пра многае ведала мама:
Як кроўю даецца радок
Пра сонца на купале храма.
13. 10. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126101300680
Моё творчество: http://www.youtube.com/channel/UCePdNSz4RZdhFyHN5-tCezw
Вячеслав Патуев 24.10.2026 01:41 Заявить о нарушении
Юрий Боровицкий 24.10.2026 06:20 Заявить о нарушении