Дым, рака, чарот
Крок яшчэ і ўзлёт,
А за ўзлётам было падзенне.
Потым толькі змрок:
Дым, рака і чарот,
Сумненне, мігценне, трызненне.
Лёс — слойны пірог,
Маянэзны торт.
Забыццё даўжынёй у імгненне.
Толькі крок за парог —
Потым збегчы за плот,
Збегчы ў іншае вымярэнне.
Пасмяротны сон
Як трывожны фон —
Паслядоўнасць бязглуздых здарэнняў.
Свидетельство о публикации №126101305861