А мiж радкоу сляза

Сею літары старанна на паперы,
Іх вяжу карункамі з нябёс у словы.
Каб радкі ажурам боль зацерушылі,
Пасцялю між імі сонечны прамень.

Пазаву у госці цёплы летні вецер,
Праспявае для пакуты калыханку,
Каб глыбокім сном заснулі ў полі беды,
Змыў вадой наканаваны Богам дождж.

Толькі між радкоў сляза ручвом струіцца,
Высушыць не могуць сонечныя промні.
Патушыла рэчка сумная цяпло іх,
Чуецца ў вятрыскі спевах хітры фальш.

Клічу дождж залеву, змыць карункі з літар,
Зразумець даць гукі міжрадковых стогнаў,
Напаіць мне сэрца сокамі з жывіцы,
Каб душа спяваючы віла радкі.


Рецензии