Падтрымае любоу
Да святла часта цемрай шукаем дарогу.
Падтрымае любоў і не дасць стаць прахвостам.
Да сябе і да роду любоў шле падмогу.
Карані шанаваць — быць адказным за долю
Сваіх кронаў, што ўзыдуць у садзе сямейным.
Без любві да сябе не засеяць ніколі
Сваё поле без жыціц жывучым насеннем.
Падтрымае любоў да сябе смутным часам,
Моцы дасць не сагнуцца, не стаць на калені.
З каранёў, бы з жывіцы, напіцца дасць квасу,
Каб свой род не накрыць плямай з цёмнаю цені.
Загубіць карані не дазволіць павага
Да сябе і, вядома, да роднага роду.
Укрывае любоў іх, бы крыламі мага,
Мосціць добраю справай нашчадкам дарогу.
Свидетельство о публикации №126101102883