Хрыч стары, яурэй вясковы...

***
                    Аксане Ўладзіміраўне Зыбінай,
                    самай прыгожай даме з вёскі Маставікі
                    Мядзельскага раёна Мінскай вобласці

Хрыч стары, яўрэй вясковы
Журавіны будзе есці.
Не ідуць без ягад словы,
А без слоў - за стол не сесці.

Дзякуй, мілая Аксанка!
Па балоту лазіла,
Але ўсё ж тых ягад - банка!
Вось табе й аказія!

Хрыч стары, габрэй вясковы,
А па вулічнаму "жыд",
Будзе есці, так бы мовіць,
Ягад тых прыўкрасны від!

Журавіны ем і плачу:
Дзякуй, сонейка, за смак,
За тваю й маю удачу,
За каханне, што... ніяк...

Ты, сяброўка, не хрычоўка!
Па балоту лазіла
І мяне, мая сяброўка,
Лішні раз уразіла!

09. 10. 2026 у 4.33 раніцы, наеўшыся марожанага ды з журавінамі...

Правільна "па балоце" - заўвага аўтара.

Каб не тая дзірка ў роце, дык хадзіў бы (хадзіла б) у залоце. - Беларуская прымаўка.


Рецензии