Як калiсь свяцiлася было...
Лідзіі Яўхімаўне Асонавай
Як калісь свяцілася было
У акенцы у маёй суседкі,
І лілося раніцы віно
Белае на восеньскія кветкі.
Баба Ліда рана уставаць
За жыццё сваё даўно прывыкла.
Устае, было, у шэсць ці ў пяць.
Зараз баба Ліда ў горад знікла...
Сын з нявесткай тут яшчэ жывуць,
Ды не цымус мне ўжо тыя ранні,
Бо няма бабулі Ліды тут,
Што мяне будзіла на світанні.
І яна мне мамаю была,
Як мая ўзяла тады й памерла...
У акенцы зноў няма святла,
Ды святло з душы яна... не сцерла!
09. 10. 29026 у 7.57, Радашковічы
Свидетельство о публикации №126100901721