Анёлак, адкуль ты?

Анёлак, адкуль ты? З якога ты краю?
У снах я сустрэчу з табою шукаю.
Я знаю адно, ты з сакральных нябёс
Мне Сонца ў далонях рупліва прынёс.

Сваёю маленькай, лагоднаю жменяй
Пасеяў у сэрцы надзеяў прамені,
Каб колас наліты вясною ўзыйшоў,
Не гнуўся пад цяжкасцю буйных вятроў.

Магчыма, бацькоўскі твой край — Філіпіны,
Усмешка твая растапіла кручыну.
Узнёслыя думкі увысь — вольны птах,
Каб з літар ажур віць да сэрца ў славах.

Павольна ручвом тачыць грубыя сцены,
Каб шырыць мяжу, адшукаць перамены.
Бо нацыя з верай — не торг за жыццё,
З іх зор шлях духоўны да Бога пляцём.


Рецензии