Жыццё павiнна быць i сумным часам...

***
          Прыгожай, тактычнай, сарамлівай
          Алесе Ананьеўне

Жыццё павінна быць і сумным часам,
І нават грэшным, бо яно – жыццё.
Я не заўсёды дзень жыву з Пегасам,
Натхненне вызначае і быццё.

Зайшоў у банк. Ананьеўна Алеся
Ўзяла й трымае мой той "Хуавэй".
А у мяне ў душы усходзіць песня,
Што толькі запішы яе хутчэй.

Не ў "Хуавэі" шчасце, шчасце ў гэтым:
Трымацца разам дружна за жыццё.
Кіруючая банкам – ды з паэтам,
Паэт – з Алесяй... Вось яно жыццё!

Быццё натхненне часта вызначае,
А не крылаты конь, што ржэ з нябёс.
Мой "Хуавэй" Алеся так трымае,
Як я пяшчотна – паэтычны лёс.

08. 10. 2026 г. у 5.15 раніцы.

P. S. Пасля кожнае разлукі
Пацалуйцеся хутчэй,
А ўжо потым – хоць у рукі! –
Той бярыце "Хуавэй"...


Рецензии