Разам для дзяцей

 Стамілася вельмі сягоння матуля.
 Бо з крамы прынесла:абутак, кашулі,
Цукеркі, пячэнне,гародніну, мяса
Сардэлькі, тварог,зеляніну, каўбасы.

- І нават усмешка на вуснах пагасла…

- Давай дапаможам! Усё раскладзем.
- Падлогу на кухні, як след, падмяцем.

- А заўтра ў краму з матуляй пайдзем.
- І РАЗАМ пакункі дамоў прынясём.
 


Рецензии