Наказ сыну

Як жа хочацца мне ўсе сумненні прагнаць,
Мой  ты  любы і родны - сыночак.
Няма  большага гора,чым слёзы пазнаць
І  прасіць - той падмогі у Бога.
Абяцаў ты мне кінуць піццё назаўжды,
Гаварыў - што  сумееш  адолець,   
Загубілі калісьці твайго бацьку сябры,
Так   ласкАва  яны   гаварылі…
Не губі,мой сыночак,здароў’е,жыццё,
Разгані  ты  сумненні  у  маці,
Пакажы,мой ты любы,што ты можаш усё,
І   святло  будзе  жыці у хаце.
Зберажы ты,Андрэйка,Святую Любоў,
І  яна  цябе  вывядзе  ў  людзі.
Ды і бацька аставіў табе свой наказ:
"Каб  ніколі ня піў  ты у будні!”               


Рецензии