Божоле на белорусском языке

Вузенькія вулачкі з кафэ,
Лаўкамі, шынкамі, буцікамі,
Цягнуцца да бірузы марской,
Цёплымі ласкаючы камнямі.

Плед утульны, крэсла, падлакотнік,
Крафтавы мядовы круасан.
Водар плётак, кава, пах каржыцы,
Сонейка імкнецца за ліман.

Пад уздыхам чаек і прыбою
Вінаградні лёгка ў такт шумяць.
І плыве над цёплаю зямлёю
Летні сон, што хочацца спазнаць.

У атачэнні мяты і лаванды,
Свежасці марскога ветраку,
Дзіўны край, напоўнены пяшчотай,
Штосці піша сонцам па пяску.

І не раз уявіцца, прысніцца
Як танцуюць бляскi дня у шкле,
I гуляе тоненькі праменьчык
З келіхам ружовым Божоле.


Рецензии