Полесье

https://www.youtube.com/shorts/zh151JbemGI


Палессе

Прага сноу маiх – Палессе!
Хоць цябе я мала знаю,
Мары-птушкi напрадвеснi
Да цябе ўсе пасылаю.

Да тваiх палёў, буслянак,
Да балот тваiх i хат…
Залаты быў твой свiтанак,
Чырвань сэрца – твой захад.

Твая мова, нiбы песня,
У душы гучыць маёй,
Як успомню, уваскрэне,
Што адбылася са мной…

Лагода воч маiх – Палессе!
Калi б ластаўкай была,
Да хваль-аблокаў паднябесся
Паднялася б, паплыла…

Я б звiла сабе гняздзечка
Над акенцам тым адзiным,
За якiм срабрыцца рэчка,
Дзе ў хаце мацi з сынам.

Палессе, мiлае Палессе,
Незабыўны, любы край,
Мая няскончаная песня,
Я прылячу, ты пачакай!

поэт-писатель Светлана Клыга Белоруссия-Россия

https://www.youtube.com/shorts/zh151JbemGI


Рецензии