Мяне сёння алiчбавалi...
Інэсе Анатольеўне,
кабінет 70
Мяне сёння алічбавалі.
Ў мяне пашпарт біяметрычны!
Папяровы назад забралі,
Хоць і добры шчэ быў фізічна.
Сутнасць нашых цяпер рэалій:
Новы пашпарт такі нязвычны...
Пашпарты нейкай карткай сталі,
Меншай нават, чым ліст бальнічны.
На каменні растуць міндалі
Там, дзе клімат ім сімпатычны.
Каб мяне і туды пускалі,
Пашпарт трэба біяметрычны.
І стары – у руках не змялі,
Бо такі ўжо ён арганічны!
З ім жаніліся, гандлявалі.
Быў стабільны ён, быў статычны.
Я націснуў на ўсе педалі,
Выглядаць каб фотагенічна.
Фотаўспышкі мне не салгалі,
Выйшаў здымак мой эстэтычна.
Тут і птушкі не выляталі...
Неяк нават і непрывычна!
З Інай тварык мой настаўлялі,
І было тое... сімпатычна!
Мяне сёння алічбавалі.
Ў мяне пашпарт біяметрычны!
Папяровы назад забралі,
Хоць і добры шчэ быў фізічна...
01. 10. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126100107522