Ты снiшся мне

Ты снішся зноў, ты снішся мне,
Як кроплі ягад на абрусе.
Спатканню радуюся ў сне,
А іншы раз ужо баюся,

Што гэты сон, як цёплы дождж,
Прадоўжыцца — ды мала,
А ўсё малое ж мае кошт —
Бо неабходным яно стала:

Як твой начны візіт штораз,
Знаёмы твар, твая ўсмешка...
Ты кажаш — думаеш пра нас,
Але не едзеш доўга нешта...

А я чакаю! Як вясной
Шпакоў чакаюць недзе людзі.
Не прапускаю пошты ні адной:
А можа, ліст нарэшце будзе?..

А можа, сядзеш у цягнік —
Адпусціць панну горад тлумны?..
Ты снішся мне як мой двайнік,
А сон — то радасны, то сумны.


Рецензии