Не летам

па-беларуску.
Буду ўдзячны, калі хто перакладзе гэты верш на іншыя мовы.

Падыходжу да выдаткаў.
Засталося падлічыць
колькі ўкладзена у працу.
Бо вядома, што здабыў.
Што здабыў,
таго не бачна.
Мо й было, яшчэ раней.
Вось,
хіба што,
верш - дарадца,
праз які іду далей.

Дык якія ўсё ж выдаткі?
Мне лічыць свае гады?
Я б іх страціў і ў парадку,
што дае прыбытак злым.
Так,
 здаецца,
злыя людзі
укладаюцца як след.
Іх выдаткі не турбуюць.
І яны не лічаць лет.

Але я ні злы, ня добры.
Мне б хоць лет, а й хоць гадоў
зберагчы ад страт на волю.
І ад страт на безліч воль.
 Леты там,
дзе нас гадуюць.
А гады, дзе вучым мы.
Надта добрых не турбую.
Бо ў іх,
толькі што,
гады.

Што ж я страціў? -
Шчасьце злога.
А яшчэ крыху раней
страціў веру ў злога Бога.
Якбы добры я цяпер.

01.10.2026г


Рецензии
что обрёл того не зримо ) я бы так прочитал в переводе!

Рустал Ка   25.10.2026 12:50   •   Заявить о нарушении
"что добыл, того не видно". Переводчик ГУГЛ с белмовой не помошник.)
Спасибо за внимание.

Владимир Кабердин   25.10.2026 13:58   Заявить о нарушении