Сугучча нябесных усхода
30.09.2026
Сугучча нябесных усходаў.
Сугучча ціхай вясны.
Гэта адбітак роду
Першай ў сусвеце красы.
Нябёс таямнічае ззянне,
Нябёс, бы любові ўздых,
Трыванне – неба чаканне
Пад час высвячэнняў святых.
Сугучча бурлівыя рэкі.
Сугучча – любві цішыня,
Якія чуваюць лекі,
Дзе дзён святых чысціня.
Сугучча – адбітак тых роляў,
Ў якіх абуджаецца свет,
Самотная неба доля.
Ціхі душы запавет.
Сугучча мілосьці і болю.
Сугучча ціхіх вышынь,
Дай мне трывання долю.
Да неба брам мы спяшым.
Сёння было першае чытанне суда. Мне далі час на прымірэнне. Божа, памажы мне і памажы Яму.
Свидетельство о публикации №126093005314
У ім адчуваецца не проста сугучча слоў, а пошук сугучча з небам, з душой, з самім жыццём.
Асабліва кранулі радкі пра трыванне і чаканне — сёння яны набываюць яшчэ больш глыбокі сэнс. Няхай гэтае чаканне сапраўды прывядзе да міру і прымірэння. Божай дапамогі Вам абодвум.
Тьяната Сакаулкья 30.09.2026 22:59 Заявить о нарушении
Пошук вянца мілосьці і пошук пякельных згадак.
Што ёсць трывання лёс?,
Калі жыццё стварае нябесаў парадак. Дзякуй.
Татьяна Томашевич 01.10.2026 10:16 Заявить о нарушении