***

Хваляваліся хмары над Берасцем.
Мабыць, чулі – надзеі няма.
Але ж марылі дрэвы.
У верасня –
ворах думак замшэлых, нуда.

Скамянела паветра над Берасцем.
Птахі змоўклі.
У шэрай начы
спачываў чарадзей каля крэпасці –
пачалі шаптаць казку дажджы.


Рецензии