Iмклiвае
Па матывах верша Ф.Г. Лоркі
"Gacela del amor que no se deja ver"
"Газэла патаемнага кахання"
У суаўтарстве з А.Чарнабаем.
Душа імкнулась
расхрыстацца ў звонах Фарнай Вежы ,
таму табой каранаваная ў валошкі.
Хаваючыся ў лозах вінаграду,
Купалі;нкаю губляла слёзы поўня.
Душа імкнулась
расхрыстацца ў звонах Фарнай Вежы,
таму шукалі папараці кветку
у засмучанай тугою Беларусі.
Святога Губерта ружовая касуля
па-над Гародняй* летуценіла ў прасторы.
Душа імкнулась
расхрыстацца ў звонах Фарнай Вежы,
І млела патаемна душа ў целе,
і патаемна млела цела ў целе.
Падгледзенае цераз патыліцу,
настоенае на таямніцах *)
Гародня* -сучасны Гродна
Фарная Вежа -
вежа-званіца Фарнага касцёла ў Гародні,
сімвал часу і таямніц горада.
Святога Губерта ружовая касуля-
геральдычны сімвал Гародні,
ружовая -на досвітку.
Свидетельство о публикации №126092908835
как типа из поле чудес кличут?
Александр Черемисинов 30.09.2026 09:43 Заявить о нарушении
А как же ГУГЕЛ-ФФФСЁЁмагугел?
*)
Гарунова Святлана 30.09.2026 13:06 Заявить о нарушении
в большинстве своём, лень... вникать
бульбы объелась и... несу сама себе
Чавой-та... *)
Гарунова Святлана 30.09.2026 18:25 Заявить о нарушении