А як вырасце тут бульба,
Яе будзем шанаваць,
Калі ж вырасце капуста,
Яе будзем шаткаваць.
А як вырасце і морква,
Вітамінаў будзе горка,
Каб зімою не хварэлі,
Ды і доўга не старэлі.
Калі ж госці завітаюць,
Будзем дранікі пячы,
А яшчэ аладкі з мёдам
Ды і з макам – калачы.
Ураджай збяром на славу,
Будзе чым карміць дзяржаву,
І не будуць тыя сваркі
Будаваць свае парадкі.
Вясёлы і па-добраму жыццярадасны верш, у якім простыя сельскія клопаты ператвараюцца ў карцінку шчодрага ўраджаю і гасціннасці. Асабліва спадабалася, як праз бульбу, капусту, моркву, дранікі і аладкі ствараецца пазнавальны беларускі родны каларыт. Лёгкі гумар і народная інтанацыя робяць верш цёплым і лёгкім)))
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.