Умелец
Штукар
Антось куражыцца заўсёды:
"Я - гаспадар, якiх няма!"
Ды з iм нiхто не мае згоды,
Бо пахваляецца дарма...
Ля аўталаўкi, як у цырку,
Ён хвалiць свой аўтарытэт.
У плоце, ды ў кiшэнях - дзiркi,
А павучае цэлы свет,
Як будаваць, рабiць пасадкi,
Араць,касiць, - навучыць ён.
На словах - усё выходзiць "гладка",
Але ж нiхто не бачыў плён...
У агародзе пустазелле,
Не сее нават буракоў,
Лухту нясе, нiбы, з пахмелля,
З яго смяюцца людзi зноў,
Калi прыходзiць дужа шпарка
Пазычыць грошаў, бульбы ўзяць.
"А што ж не кормiць "гаспадарка"?
Ды як з бяды не выручаць...
Каня не меў, прадаў карову,
Каб толькi сена не касiць,
У печ кладзе сырыя дровы,
Запас лянуецца зрабiць...
Усё настолькi вiдавочна:
Сядзiбу проста загубiў,
Ужо звяры там ходзяць ноччу,
Бо ён бур'ян не пакасiў...
А я з Антосем пагаджуся:
Такiх, як ён, няма зусiм.
Дай Бог, каб больш не давялося -
Сустрэцца з "штУкарам'" такiм!
Свидетельство о публикации №126092708991