Не люблю я цябе, я - кахаю...

***
                Г. У. В.

Не люблю я цябе, я – кахаю.
Ты – не верасень, каб я любіў.
Я жадаю цябе, я чакаю,
Як чакаюць у верасні сліў.

Я цябе абдымаю, цалую,
Пранікаю я ў сэрца тваё.
Я ніколі цябе не раўную,
Хоць і колешся ты, як жніўё.

Хоць і колешся, ды твая вернасць
Не дае мне падстаў – раўнаваць.
Я так моцна кахаю, павер мне,
Як умее не кожны кахаць.

25. 09. 2026 г.


Рецензии