Мая душа нашмат цяжэй за пёры...
Яна няўзнак імкнецца адпачыць,
Але над ёй людскога гора горы
У цемрыве, замкнёным на ключы.
У вусцішным адзенні пагалоска,
Якую лепей не пускаць у свет...
Зляканая надзея... - зь ёй няпроста,
Яна часцей у летаргічным сне...
Халоднае світанне на самоце...
Зманіцца у абдымках ўласнаруч...
Пад ціскам коўдры захлынуцца ў слоце
У лахманах сярод рыззёвых куч...
Заплюшчыць вочы пад ілбом цагляным
І вокны пад павекі затуліць...
Штурхаючы жыццё нагамі ў ванну,
Прыціснуўшы да дна, яго ўтапіць...
Ў люстэрка азірнуцца на істоту,
Што лыпае пустэчаю вачніц,
Што плямкае сваім скрывелым ротам
І неўзабаве... жудасна крычыць...
Свидетельство о публикации №126092605144