Кухаль. Бяседная карчомная песня
Калі піва сербануць!
Нападпітку гіне млосць,
Выпі кухаль, ягамосць!
Вуснамі яго скары!
І рукою падапры!
Калі ён цяжкі занадта,
Ты трымай яго упарта,
Потым моц усю збяры
І нагбом ў сябе залі!
Залівай яго хутчэй!
Чутна як яно цячэ!
Каб бяседа вышла ўдалай-
Піва трэба ліць нямала!
Не шкадуй, краёў няма,
Лі хутчэй, стаіць дарма!
Нельга піву так стаяць
І у кухлі сумаваць!
Калі кухаль даўся ў знакі,
Значыць бровар быў ніякі!
Каб здароўе аднавіць,
Трэба новае наліць!
Адкаркоўвай, не марудзь!
Трэба ў пляшку зазірнуць!
Свидетельство о публикации №126092605046