Узышоу сярдзiты месяц...
Узышоў сярдзіты месяц,
Што расце каторы дзень.
Заўтра будзе ўжо два тыдні,
Як той месяц рост пачаў.
Ў галаве пульсуе нешта:
Кроў мая, ці то мігрэнь?
Разам з месяцам, вядома,
Адвязаў і я прычал
І адплыў ад лета ў восень...
Так сказаць, адшвартаваўся,
Ад прычала адышоў...
Ашвартуюся я ў снежні
Каля новага прычала.
Што я сёлета ў тым леце?
Ці згубіў што, ці знайшоў?
Ці было мне лета многа?
Ці было яго так мала,
Што здаецца сёння месяц
Мне сярдзітым, нават строгім?
На яго гляджу з парога
І ўстрывожана шапчу
Словы новай сваёй песні
Пра асенні мой прычал...
25 – 26. 09. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126092600410