Айцец мноства народа
Любві пакалення сляды,
Духоўнае душаў нагоды.
Жывыя сумневаў сады.
Айцец Абрахам- радасць неба,
Як зорка ў сусвеце гарыць.
Патэрна жывога Хлеба
Прагне надзею стварыць.
Патомства любові і веры.
Патомства вясновай красы.
Духоўнага кшталту эра.
Душы жывой галасы.
Любві пакаленні і шчасце.
Любві пакаленні і боль.
Ірвецца туга на часці,
Ссыпаецца долу соль.
Самота. Айцец маіх думак.
Самота любові струна.
Знайдзі, душа, паратунак.
Ты на зямлі бы сонца цвіла.
Свидетельство о публикации №126092504844