Экклес яст самота гука
Экклесіяст – агонь душы
У прыцемках жыцця і друку
Святло Эўхарыстыі й Імшы.
Экклесіяст –ахова часу.
Агонь нязвыкласці палаў.
Любоў згарае непагасна.
Любоў цвіце як ружа сна.
Самота дзен. Самота усмешкі.
Агонь нязвыкласці вясны.
І восені златыя сцежкі
Даюць святло жывой красы.
Экклесіяст – трыванне веры
І філасофія душы.
Агонь нягаснучы Салерны.
Святло жыцця ў нябёс цішы.
Я прагну незямнога раю.
Я прагну неба адчуваць.
Душа цябе, мой Бог, вітае.
Агні нязгасласці гараць.
Свидетельство о публикации №126092504694