Николай с нашего села
На краі вялікага сяла
Стаіць невялічкая калыба.
Пры ёй ні двара, ні кала —
Ад калыханкі да святла.
Не чутна сабачага брэху,
Куры не сакочуць ад смеху.
І ў хаце ён сам па сабе,
Адзін гаспадар у журбе.
А зранку, забыўшы спакой,
Сядзіць наш Мікола-герой.
Абшарыўшы ўвесь інтэрнэт,
Лайкі ў Ютубе збірае.
Праз віртуальны сусвет
Нос высока задзірае.
У апоўдні песні спявае,
Ні пра што хлапец не дбае.
У гаспадарцы падсабіць —
Трэба неяк перажыць.
«Каб яно было ўчора!» —
Буркне ў адказ Мікола.
Хвалі крояць дум узоры
Пра прыгажунь на сінім моры.
Увечары танчыць Мікола,
Вядзе карагод вясёлы.
З вачэй гарачых іскры ляцяць,
А ногі ў прысядцы гараць,
Што дошкі пола пад абцас
У клубе ламаюцца ў пляс.
Мой музычны трэк слухайце тут:
https://youtu.be/NE_kYnoaD3g?si=HtMNJJSidUnPJXbi
Мінск, 21 студзеня 2024 года
Аляксандр Гарбар
Свидетельство о публикации №126092406883