Падтэкст ашукання
А затым нічога і нідзе.
Адзінота зноў і ў мроях ночы,
Шчасце зноў кругамі па вадзе.
Добрая дзяўчына зноў кудысці
Уцякла - і браму на замкі.
Толькі ўвосень ружавее лісце,
Колер мой руды заўжды такі.
Эх, навошта я спаткаў такую?!
Адкажы мне, Божа, не маўчы.
Каб любоў спазнаць Табе людскую,
Не дазволь такой вось уцячы.
Сёмы дзень яна перад вачыма
Ноччу да яе душа імкне,
Ты ёй не дазволь, калі магчыма,
Як раней, зноў ашукаць мяне.
Свидетельство о публикации №126092403085