Цёплы дождж вераснёвы шумiць i шумiць...
Цёплы дождж вераснёвы шуміць і шуміць,
Шалясціць па лістоце зялёнай,
А душа мая зноў дзень каторы не спіць,
Бо я ў дождж вераснёвы ўлюблёны.
Ён спявае пра нешта прыемнае мне,
Я яго абдымаю, цалую.
Дзе б калі не ішоў, ён мяне не міне,
Я да іншых яго не раўную.
Ён шуміць і шуміць, потым ляжа на дол
І засне зноў да позняга рання.
А я спаць не магу, калі дожджык вакол,
І чакаю шчаслівы світання.
Развітання з табою, мой дождж дарагі,
Маё сэрца не вынесла б болей.
Дык ідзі ж ты, ідзі, абмывай берагі
Майго шчасця, якога даволі.
Цёплы дождж вераснёвы шуміць і шуміць,
Шалясціць па лістоце зялёнай,
А душа мая зноў дзень каторы не спіць,
Бо я ў дождж вераснёвы ўлюблёны.
23. 09. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126092300390