У дзень такi, такi як сёння...

***
                Реве та стогне Дніпр  широкий...
                Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка

У дзень такі, такі як сёння,
Паэту можна паміраць.
Каліна кашляе спрасоння.
Яе ўжо хутка абрываць.

Ідзе вайна на Украіне,
Там гінуць людзі, кроў цячэ.
Гляджу на кроў я на каліне,
І жалем сэрца апячэ.

Каліна кашляе спрасоння.
Мо, так, што ля яе куру?
У дзень такі, такі як сёння,
На зло навале не памру.

Ідзе вайна на Украіне.
Там дзве сястры мае жывуць.
Гляджу на кроў я на каліне,
Па шчоках слёзанькі цякуць.

Але ж бадзяжны люд не зможа
Адолець таго стэпу квець.
Пашлі ж Ты стэпу, мілы Божа,
Вясною зноў зазелянець!

23. 09. 2026 г.


Рецензии