Ты глядзела на лотасы, Я глядзеy на цябе
Я глядзеў на цябе.
Ветрык ціха блытаўся
У калоссі тваіх валасоў
Быццам недзе над Нёманам
Згубіў сцежку сваю
І радаваўся, знайшоўшы
Тут, у парку Юйюаня.
Ты ўсміхалася так,
Быццам яшчэ адзін лотас
Упаў у сажалку
І кругі ад яго доўга
Не хацелі знікаць.
А я чакаў твой
Сустрэчны пагляд
Толькі каб зразумець:
Чаму я насамрэч тут.
І калі раптоўна
Ты паглядзела на мяне,
Свет быццам раступіўся
І стала на дзіва так цесна.
Ніколі яшчэ не было у мяне
Столькі волі і ніколі не быў я
Настолькі палонным.
Ты глядзела на лотасы,
Я глядзеў на цябе.
Калі мы выйшлі з саду,
Я азірнуўся назад:
Юйюань стаяў у цішыні,
Нібы нічога не здарылася.
А вецер з Нёмана
Больш не шукаў сваёй сцежкі.
Свидетельство о публикации №126092301201
Иван Радион 01.10.2026 10:08 Заявить о нарушении
Иван Радион 02.10.2026 07:05 Заявить о нарушении
Алекс Чернобай 02.10.2026 07:10 Заявить о нарушении
Иван Радион 02.10.2026 07:18 Заявить о нарушении