Як часцiнкi, як кроплi душы...
Міхасю Башлакову
Як часцінкі, як кроплі душы,
Дорыш вершы свае Беларусі.
Я прашу, ты часцей іх пішы,
Бо ты ў вершах ніколі не хлусіш.
Залачае. І пыл залаты
На асенняе ранне кладзецца.
Я лічу, што народны ўжо ты,
Але ж гэта, ну, як давядзецца.
І не думай, Міхась, што я злы,
Што я помшчу, пакрыўджаны вечна.
Я такі ж, як і ты, залаты,
А таму для другіх – небяспечны.
Цёплы верасень хоча паспаць.
Да таго ж у яго – нейкі вірус.
Ну, а нам трэба вершы складаць
І ствараць на вякі свой папірус.
22. 09. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126092208731