Усё пазней i пазней залачае...

***
                Міхасю Башлакову

Ўсё пазней і пазней залачае.
Цёплы верасень хоча паспаць.
Што маўчанне тваё азначае?
Ці паспелі мяне абалгаць?

Ты не вер ім, Міхась, бо не трэба
Верыць тым, што умеюць брахаць.
У паэзіі ты – маё неба,
Да якога так цяжка дастаць.

Я люблю цябе, мілы Міхаська,
Як жыццё пасля мамы люблю.
Залачае. Чырвоная краска
Лье світанне на нашу зямлю.

І няхай ты маўчыш, не гаворыш.
Мне галоўнае: вершы пішы.
Іх зямлі маёй дорыш і дорыш,
Як часцінкі, як кроплі душы.

22. 09. 2026 у 03. 16, Садовая вуліца 16, Радашковічы


Рецензии