Хай лунае нябёсах песня

Хай лунае ў нябёсах песня


А ў бары прашумелі сосны,
Зашапталі лісты бяроз,
Вецер лёгкі, вясёлы, зорны
Прынёс пах лугоў і рос.

Тут вытокі жыцця і спакою,
Дзе крыніца   прабіла шлях,
І аблокі плывуць над ракою,
Раствараючыся ў светлых снах.

Мы захоўваем памяць святую,
Перадаўшы яе праз вякі,
Гэту зямлю, такую родную,
Дзе сплятаюцца лёсу   рака.

Хай лунае ў нябёсах песня,
Нібы плынь ручаёў вясной,
Мая родная Беларусь – ты цудоўная,
Ты заўжды застанешся са мной

Хай ляцяць жураўлі ў паднябессе ,
Ахінаюць прасторы крылом,
Мы праходзім дарогай патрэбнай,
Апраменненым   гэтым святлом.

Хай лунае ў нябёсах песня,
Нібы плынь ручаёў вясной,
Мая родная Беларусь – ты цудоўная,
Ты заўжды застанешся са мной

 Будзе ўнукам наш голас чувацца
У маўчанні магутных лясоў,
Будзе вечнасць з  зямлёю вітацца
 Праз подых жывых галасоў.

 Сцежка продкаў ідзе праз нівы,
Дзе бусліны красуе дом,
Будзем вечна мы тут шчаслівы,
Агароджаны лёсам,   дабром.

 Хай лунае ў нябёсах песня,
Нібы плынь ручаёў вясной,
Мая родная Беларусь – ты цудоўная,
Ты заўжды застанешся са мной


Рецензии