Гадзiны жыцця

Я прыйшоў на поклiч дуба,
Каб пачуць параду роду.
Ён схіліў свае галіны,
Быццам родны бацька да сына.

Дуб падумаў і сказаў:
«Трэба час свой называць.
Ты пачуй свае гады,
Усё вяртаецца заўжды.

Вясна - дзіця, што робіць крок,
Яно ўбірае свет і сок.
Як першы ўздых, як першы цуд,
Яно не ведае, што будзе далей тут.

Лета - юнак, што ў працы узрос,
Ягоны пот - як кроплі рос.
Ён крону ўзняў, каб цень даваць,
Каб іншым было, дзе разам стаць.

Восень - мудры бацька, усё аддае,
Яна лісце сыпле, як жыццё тваё.
Што меў - раздаў, не пашкадаваў,
І ў тым багацце сваё спазнаў.

Зіма, як дзед: у  ёй ціхі сон, спакой,
Дзе захоўваецца жыцця закон.
Пад снегам спіць насенне новай волi,
Яно чакае новай лепшай долi.

Не бойся, дзіця, ніводнай пары:
Ні вясны, ні лета, ні восені, ні зімы.
У кожнай - свой боль і свой росквіт,
У кожнай - навука і запавет».

І стаў, як дуб, я ў цішыні,
Адчуваю круг жыцця ў глыбіні:
Дзіця - юнак - бацька - дзед,
І зноў вясна, і зноў надзеі свет.

Так мне дуб пра час сказаў,
Шэптам лісця падказаў.
І я пайшоў - не сам, а з ім,
З памяццю продкаў, з сэрцам жывым.


Рецензии