Да дня народнага адзiнства
Ціха, сэрца маё, не смуткуй у грудзях.
Удалячынь весялей мае вочы глядзіце.
Хіба зычыць бяду нам наперадзе шлях,
калі Бог разам з намі на гэтай арбіце?
Там і кветак паляны з высокай травой,
там у гаях шмат птушак, ключы б'юць у неба.
Гэты свет, што быў створаны Плынню жывой,
усхваляць па жыцці будзе людзям патрэба.
Тут збяромся з табою яшчэ мы не раз,
вып'ем волі святой, радасць вып'ем прыбою,
і з вачэй паплыве чысты Дух міма нас
над бязмежнай марскою вадою.
У адзінстве з'яднаемся мы разам з ім,
і агульным букетам станем кветак вясновых.
Знай, што Ён беражэ нас, стаўшы блізкім такім,
і аддаць гэту вечнасць у дар нам гатовы.
Свидетельство о публикации №126091700762