казка пра страчаны час

Колеры неба - лед i бетон,
Астылая кава глядзiць са стала.
Хаос у думках звычайна як фон,
Калі я стамлюся пра ўсё шкадаваць?

Не шкадаваць, што спыніўся палёт,
Не адчуваць мінулых параз.
Проста жаданне ўбачыць плён,
Толькi, напэўна,ў іншы раз.

Кожны ў гэтым пачуе сваё,
Грукат у дзверы — мабыць, па нас?
Песня гучыць пра загублены лёс,
Пішацца казка пра страчаны час.


Рецензии