Божественное имя носит она

Іменаслоў: Адбіткі душы.
Боскае імя носіць яна
(Ода імені Наталля)

Як святое нябёсаў, як анёл аховы,
Боскім імем прыходзіць у свет.
Чаканнае слова матулінай мовы
Паўтарае малое за ёю ўслед.

Утульнасцю любай бацькавай хаты
Сагрэты спакой і дзявочы сон.
Блізкім шчодра пачуцці, душой багатай,
Дорыць з ласкай, нібыта калядны звон.

Змаленства нясе гэта светлае імя,
Ва ўчынках пачціва, хараством як раса.
Гадавалася ў цёплай сям'і, любчаня,
Дзе калыска міласэрнасці, веліч, краса!

У душы зіхаціць непаўторны крышталь,
А вонкавы выгляд — лучысты, незгасны.
Да патаемнай мары імкнецца ўдаль,
І ў промнях світальных крокі лёгкі і ясны!

У думках — зіхоткіх надзей цэлы скарб,
Што кожнаю справай вянчаецца годна.
І поспех услед пакідае свой карб —
Рашуча, смела, выдатна, свабодна!

Але часам хмурынка на твар усплывае,
Імпэт вышэй краю ўнутры закіпае.
Калі крыўду дзяўчына ў сабе затаіць,
Гарачнасць у вочах палымяна гарыць.

У віхуры думіцы крыху гуляюць,
Розум на момант сабой зацьмяваюць.
Ды Ната суцішыць душэўны той пыл,
І сонца асвецець увесь небасхіл.

П’ючы наталенне, у спевах чароўных жыве,
У каханых калышацца рытмах і марах.
Калі сум на душу міжволі наплыве —
Запяе — і знікне смутак на хмарах.

І гэта не жарты, не байка, не казкі:
У Наты — вышэйшы прыродны дар.
Чароўным голасам фолк-спявачкі
Запалены ў сэрцы кахання пажар!

Поглядам чыстым заўсёды шыкуе,
Грацыяй светлай дзіўлюе, мілуе.
У кожным руху — пяшчоты прылівы,
Стан гнуткі, як птушкі ўзлётныя крылы!

Нездарма за далёкімі межамі краю,
Дзе чаруе раскошы туман,
Першай красуняй усходніх славян
Уяўляюць чужынцы Наталлю.

Як святое нябёсаў дарунак для долі,
Боскім імем у мір яна сціпла ўвайшла.
Няхай жыве заўжды па Гасподняй волі,
Каб душой злагоду і спагаду знайшла.

Мінск, снежань 2025 года
Аляксандр Гарбар

Заўвага аўтара:
Метафара «п’ючы наталенне»
азначае працэс здаволення прагі
(творчы апетыт да музыкі і жыцця).
Гэты выраз таксама змяшчае
ўнутраны гукавы код,
які праз асананс адсылае
да імя гераіні (Ната — наталенне).


Рецензии