Вяночак
А магло быць усё інакш.
Ты трывай і не плач,
Я не буду больш плакаць.
Я вянок сабе сплятаю,
Косы русыя распушчу
І ў Купальскую ноч
Па вадзе яго пушчу.
Ты плыві, плыві, вяночак,
Да майго малайца,
Маю вестку ён чакае,
Сэрца ўздыхае.
Ты плыві, плыві, вяночак,
Да майго малайца,
Маю вестку ён чакае,
Сэрца ўздыхае.
Вогнішчы гараць паўсюль,
Не ўздыхай і не сумуй.
І ў Купальскую ноч
Кветка папараці
Зможа дапамагчы!
Ой, пайду я ў боры,
У цёмны лясок да пары,
Кветку гэту я знайду
І любоў сваю вярну.
Ты плыві, плыві, вяночак,
Да майго малайца,
Маю вестку ён чакае,
Сэрца ўздыхае.
Ты плыві, плыві, вяночак,
Да майго малайца,
Маю вестку ён чакае,
Сэрца ўздыхае.
Свидетельство о публикации №126091605947