Пацягнецца мая рука...
Паперы аркуш – птахаю ў вырай.
Каб словы зноў прыйшлі бы да ума,
Радочак склаўся раптам песняй шчырай.
Пачую ў цішы я песні гукі,
Спявае добра быццам нехта блізка.
Душой жадаю: ноту ладзяць рукі,
Прыемна, гучна слоў прыгожых нізка.
Настрой абудзіць добры той пяюн,
З замілаваннем слухаю ды веру:
Чароўны голас, пэўна, кот Баюн,
Устану, расхіну для песні дзверы.
Пацягнецца мая рука сама –
Валодаць ёю зараз не умею.
Дарогу песня знойдзе да ума,
Паверыць сэрцу – раптам ашалею…
Свидетельство о публикации №126091501802