Может я уже поэт?
Аднойчы жонцы я сказаў,
Што вершаў троху напісаў.
Ў рыфму добра пападаю,
І законы рытму паважаю.
Пэўна, я ўжо паэт,
Пара выходзіць у свет.
Не крыўдуй , скажу табе я:
Ода Ская ў сэрцы тлее.
Байка пра лякарню - цуд,
Іншых хай не будзе тут.
Толькі вушы млявы ў мяне,
Маласць, ты папрацуй яшчэ.
Пра каханне я стаў пісаць,
Свае пачуцці праслаўляць.
У сентыменце расплываў,
І ось нарэшце зноў спытаў:
Ці прыйшла муза ў мой садок,
Альбо дапісаць яшчэ радок.
Нецярплівы творца ты,
Гэта творчыя труды.
А лысіна спакой крадзе,
Ў светлы дзень цябе вядзе.
Заснуць яна табе не дасць,
І думкі пра званне пруць у масць.
Ты ў люстэрка лепш зірні,
Менш галаву ламай і спі,
Пяром натхнёна ты пішы,
Ды аб пашане не тужы,
Ты добрых твораў
людзям дай,
Свой след на свеце пакідай.
Я анямеў ў спасціжэнні,
Мне жонка кажа суцяшэнні:
Ты слухачоў сваіх хвалюеш,
Калі ім вершы прапануеш,
Бо пасля твайго вяшчання,
Адно магічнае маўчанне.
Шукаў я адказ у цішыні,,
Каб праўду знайсці ў глыбіні.
Скарб ацаніў на добры лад,
Ды не дужа сабой я рад.
Але мой рытм яшчэ не заціх,
Ён сілу даст для слоў маіх.
З часам я зноў сябе спытаў,
Ці я народным ужо стаў?
Даруй, сумнення ў тым няма,
Бо ты Палесся родна дзіця.
З глыбінкі карані зямлі,
Ў музе плён і мёд знайшлі..
Зноў думкі свідруюць галаву,,
Ў радкі на паперы іх кладу.
Пакуль я таю ў лёгкім сне,
Натхненне не міне мяне.
Напэўна ў сталыя гады,
Паэтам стаць і назаўжды!
Я псеўда -творцаў знаў ужо,
Тытул і зоркі ў іх жыцці.
Гарэзлівыя ў ночы совы,
Прыватнай чакаюць умовы.
Ўсюды лезлі, дзе маглі,
Вароты бралі без чаргі.
Ды без любові ад народа,
Для іх мастацтва не свабода..
Ён вязнем стаў сваіх рэалій,
Што ў прастаце яму давалі.
З мастацкай выйсці шкарлупіны,
Не змогуць гэтыя майстрыны.
Падсадскія, Уздзенскі раён, Мінская вобласць
22 верасня 2025 г.
Аляксандр Гарбар
Свидетельство о публикации №126091407101