Сляза кахання

Пачуцце, кажуць, светлае — каханне,
Ды вось чамусьці з ім мы трацім розум,
Не ад яго бяжым, а на спатканне,
Падушку мыюць часта нашы слёзы.

Ды толькі слёзы — наша лекаванне
Ад страху перад часам зім марозных,
Калі пачуцце згубіцца ў тумане,
Ад дум, што навісаюць, як пагрозы.

Не пакахаць — абкрасці сваю долю,
Душу і сэрца кратамі зняволіць,
Жыццё не зведаць з сонечным акрасам.

Чакаем вечарам, калі наступіць ранак,
Дажджлівым, сонечным, пагодным часам,
Бо гэта нашае дыханне, прана.


Рецензии