***

Глядзіць у неба сіняе Радзіма,
Каліны цвет і подых верасоў.
Мы крочым разам — шляхам неўтрымным
Пад звон крыніц і шэпат каласоў.

Адзінства наша — у бацькоўскім слове,
У кожнай песні, што спявае маці,
У мірнай працы, у жывой дуброве,
І той душы, жыве што ў кожнай хаце.

Зямля бацькоў, прыгожая, святая,
Ты ў свеце адна і назаўжды.
Бацькоўшчына! Хай слава не згасае,
Квітнеюць яблыні прыгожыя сады.

Мы розныя, а сэрцы б’юцца разам,
Калі гучыць наш родны, светлы гімн.
І крочым мы наперад, крок за крокам,
Пад сцягам мірным, родным і адным.

Квітней, мая Радзіма, Беларусь!
У адзінстве нашых дум і нашых спраў.
Табою ганаруся і малюся,
Каб Бог твой край навек благаслаўляў


Рецензии