Нашто?

Бывае так: вось толькі пачнецца жыццё,
І ў сутнасці ты яшчэ – горкае дзіцё,
Мама адышла неспадзеўкі ў свет іншы,
А ты дзеля гэтага свету раптам лішні.
Старая з касой абяцала вярнуцца скора,
Калі ты не знойдзеш сабе ложак ды сподак,
Калі зразумееш, што ты нічога не варты,
Што за жыццё кіпцюрамі чапляўся марна.
Людзі разважаць – усё па божай волі
У бяздомнай галоднай кацінай долі,
Бачачы толькі шкоднага дармаеда...
Нашто яго Бог стварыў, ён, пэўна, і сам не ведаў.


Рецензии