Мiж слупоу абассаных дамоу...
Я іду пакручастай дарогай,
А на шыі цяжэе ярмо,
Выціскаючы з горла знямогу.
Колькі рэчаў ў маім хатулі-
Я з кастроў назбіраў галавешкі
І чарніламі вочы заліў,
І нарэшце з'явілась усмешка...
На пляцоўцы гуляе дзятва,
Бесклапотна падкідвае мячык,
Шлях адзіны, а выхаду два,
Ды адзін ужо цяжка убычыць...
Хтосьці сонца на небе заспеў,
Мне жа вочы расою пабіла,
І у роце язык анямеў,
І у горле халодная ліра...
Выціскаю з ванітамі боль-
Як мага трэба пашчу разявіць,
Каб знайшоў свой спачын алкаголь
І аслепла відушчая памяць...
Свидетельство о публикации №126091005338