Прасвятленне

               
                Набліжаецца бура, хутчэй набліжаецца смерць...
                Адчуваецца смак языком велічэзнага гора...


              ________________________________________________


                Мы бачымся апошні раз-
                Я не скажу табе пра гэта,
                Навошта ганьбіць рэшту лета-
                Мы бачымся апошні раз...
               

              ________________________________________________



       Першае правіла самагубцы - не забудзь адчыніць дзьверы,
каб цябе хутчэй знайшлі, і твой труп не засмуродзіў усю хату-
у ёй яшчэ некаму жыць... Трэбы шчыра прызнаць- гэта краіна
даўно ўжо памерла, а мае недарэчныя спробы яе неяк аднавіць ці ажывіць
хутчэй нагадваюць нейкія намаганні некрафіла зладзіць любошчы
з зусім халодным целам... Магчыма таму і я сам даўно ужо
не адчуваю цяпла. Шчыра кажучы, я цалкам упэўнены, што той хто
знойдзе гэты аркуш ці выпадкова натрапіць на яго, наўрад ці
зразумее што-небудзь без дапамогі добрага слоўніка, а калі нават
перакладзе, усё адно не дацяміць у чым была сутнасць...
       Парадаксальна, але пішу я гэта з непрыхаванай іроніяй
і нейкай дзіўнай усмешкай, з выглядам які крыху нагадвае вар'ята,
але зусім крыху. Дадаў яшчэ крышачку іроніі. Дадам яшчэ. Насамрэч
дзіўна, што мяне увогуле турбуе хто і калі мяне знойдзе, і ў якім
выглядзе. Гэта я, на жаль, не магу растлумачыць і не асабліва хачу.
Хтосьці скажа, што я яшчэ не згубіў надзею, што яшчэ не ўсё страчана,
што мне не ўсё роўна... Але мне здаецца - гэта банальная прыстойнасць...
Не! Не яна! Божухна, як я мог забыцца!? Гэта ж мая "улюбёная" сарамлівасць!
Заўсёды са мною, халера! Нават памерці аднаму спакойна не дасць!
А так хацелася... Учора, пазаўчора і сёння... Сёння асабліва...
Можа заўтра...
        Вы калі-небудзь спрабавалі заснуць з думкамі пра смерць?
А я амаль кожную ноч так засынаю... Звычка... У кожнага свае недахопы...
У кожнага ёсць свой пачатак і канец. А у канца ёсць свой пачатак...
Ці увогуле, можа канец і ёсць ім? Трэба дазнацца, безумоўна трэба...
Але вам распавесці я, на жаль, не здалею, прабачце...


              ________________________________________________


                Глыбокай ноччу ці ранкам раннім
                Мяне ты знойдзеш ў майтках ірваных,
                Ў сырой цішотцы, у хаце бруднай,
                Зусім халодным, для ўсіх атрутным...

 
 


Рецензии