Якi цудоуны гэты дзень

Які цудоўны гэты дзень,
Гуляе сонейка–прамень,         
Нясецца водар збажыны,
Хвалюе неба ў чысціні.      
Лятаюць ціха на прасторы
Серабрыстыя стракозы,       
Гудуць махнатыя чмялі,
Пяюць чароўна салаў’і.
І збіраюць пчолкі мёд,
Дзе расце блакітны лён,          
Зіхацяць прыгожа кветкі         
Бы у золаце  манеткі…
Як  прыгожа на Зямлі,
Чалавеча  -  паглядзі!
Не  згубі  красу такую,
І не траць жыццё ўпустую. 


Рецензии