Каля хаты дуб крылаты

Каля хаты дуб крылаты
Стаіць раскінуўшы галлё,
НІбы волат той магутны
Ўсё шапоча пра жыццё…
А за ім бярозка сочыць,
Паглядае  зпадцішка,
Закахалася так моцна,
Што ня бачыць і дзянька.
А дзянёк такі цудоўны,
Лашчыць сонейка зрання,
Ветрык  косы  заплятае,
Але   хвалюецца  яна,
Бо  няведае  напэўна,
Ці    кахае   дуб   яе,          
І турбуецца сардэчка,   
І    салоўка   не  пяе...               
Ён жа вельмі ганаровы,
Падавай  яму  царэўну,
Не сумуй па ім,бярозка,      
Ён  губляе - каралеўну.               


Рецензии