Я чую голас твой

Тут сад маладога світання,
Тут жаўрукоў  звонкія дні.
Тут зорнае сведчыць каханне,
І шчасце, як жар, у агні.

Тут казкі плывуць па расе,
Тут музыка — гэта зямля.
Тут край мой і праўда — у песні,
Што дух мой і песня мая.

К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю,
Бы ў садзе, дзе расце вярба,
Дзе ціха шэпчацца трава.

Я чую голас твой здалёку,
Ён, як напеў ракі глыбокай,
І сэрца б'ецца ў такт з табой,
 Нібы вясной зямля жывой.

Душой я ўвесь цябе кахаю,
І ў думках ціха абдымаю,
Ты — як святло ў цемры ночы,
Як зоркі бляск у яснай высі.

К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю,
Бы ў садзе, дзе расце вярба,
Дзе ціха шэпчацца трава.

Ты — не проста зямля, ты — маленства вяртанне,
Ты — пачатак і вечны спакой,
О, краіна буслоў, мой блакітны спакой,
Ты — прытулак душы на зямлі,
З табой сэрца маё назаўжды, назаўжды,
Куточак, дзе крылы  ўзнімаюць  буслы.

К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю,
Бы ў садзе, дзе расце вярба,
Дзе ціха шэпчацца трава.


Рецензии